Skip to main content

Арганізуецца пілігрымка да месца смерці бл. Мар’яны Бярнацкай (абноўлена)

nv pl 90

19 ліпеня вырушыць пешая пілігрымка Гродна – Адамавічы – форт №2 (Навумавічы) да месца спачыну жыхароў Гродна і Ліпска, расстраляных у ліпені 1943 года.

Сярод ахвяр Другой сусветнай вайны была і бл. Мар’яна Бярнацкая.

Пілігрымка адправіцца з гродзенскага касцёла Маці Божай Анёльскай (францішканскі) у 11.30.

На месцы трагедыі ў 18.00 адбудзецца св. Імша ў памяць аб загінулых.

Ёсць магчымасць даехаць на Форт №2 на аўтобусе ад прыпынку грамадскага транспарту ля крамы “Баторыя”. Ад’езд у 17.00.

Пасля заканчэння св. Імшы пілігрымы вяртаюцца ў Гродна (аплата за транспарт добраахвотная).