Skip to main content

У вёсцы Дубок адбудзецца адпустовая ўрачыстасць

IMG 3f9661efca9d135954631510e13411a0 V

У нядзелю 6 ліпеня ў капліцы Маці Божай Нястомнай Дапамогі ў вёсцы Дубок на Астравеччыне пройдзе адпустовая ўрачыстасць.

Пачатак святой Імшы ў 14.00.

Капліца ў Дубку адносіцца да парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Жодзішках (Смаргонскі дэканат). Гэтая адпустовая ўрачыстасць праходзіць у першую нядзелю ліпеня. Як паведаміў пробашч парафіі ў Жодзішках кс. Павел Гардзейчык, у гэты дзень у Дубку збіраюцца многія людзі, “ідучы за голасам сэрца”.
Тытул капліцы – Маці Божай Нястомнай Дапамогі – ксёндз Павел назваў “вельмі вымоўным”. “Кожны чалавек мае патрэбу ў Божай апецы, у гэтай дапамозе, – кажа святар. – І сёлета сардэчна запрашаем у гэтае даволі таямнічае і прыгожае месца, каб памаліцца і папрасіць Маці Божую аб апецы над нашымі сем’ямі, захаванні здароўя, фізічнага і духоўнага, і ў іншых патрэбах”.

Таксама ксёндз Павел нагадаў, што пасля Імшы ў дзень адпустовай урачыстасці ў Дубку “людзі бяруць на сябе абавязак і, можна сказаць, такое невялікае пакаянне” – праходзяць сем стацый Крыжовага шляху на ўспамін сямі смуткаў Маці Божай Балеснай. Гэты шлях праходзіць па беразе Віліі. “Шлях адначасова і даволі цяжкі, і вельмі прыгожы”, – сказаў нам святар.