19-20 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Шкаплернай у Гудагаі адбудуцца адпустовыя ўрачыстасці. Яны пройдуць у межах Юбілейнага 2025 года і ў знак падзякі Богу за 35-годдзе з часу аднаўлення служэння ў Гудагаі Ордэну кармэлітаў босых.
“Славутая ласкамі ікона Маці Божай Гудагайскай – святыня візантыйскага паходжання, якая на працягу стагоддзяў застаецца сведкай няспыннай малітвы і веры тых, хто з надзеяй звяртаецца да Бога праз заступніцтва Багародзіцы. Спадзяёмся, што гэтыя ўрачыстыя дні прынясуць удзельнікам духоўнае абнаўленне і супакой у сэрцы”, – кажуць арганізатары.
Праграма:
19 ліпеня, субота
18:00 – святая Імша і заканчэнне навэнны
20:00 – Крыжовы шлях на Кальварыі
23:30 – працэсія са свечкамі, святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту
20 ліпеня, нядзеля
08:30 – Гадзінкі пра Найсвяцейшую Панну Марыю
10:00 – святая Імша (на польскай мове)
12:00 – галоўная адпустовая святая Імша