Skip to main content

Праграма ўрачыстасцяў у дыяцэзіяльным санктуарыі ў Тракелях

trokeli galounaja 32

11–12 ліпеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях (дэканат Радунь) адбудуцца штогадовыя адпустовыя ўрачыстасці пад дэвізам “Марыя – Маці надзеі”.

“Адзначаючы Юбілей хрысціянства і Год надзеі ў Каталіцкім Касцёле, хочам падзякаваць Найсвяцейшай Маці за Яе мацярынскі клопат пра нас і даверыць Яе заступніцтву далейшы лёс нашага Касцёла, – адзначае ў запрашэнні на дыяцэзіяльныя ўрачыстасці біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй. – Будзем выпрошваць ля падножжа Тракельскай Каралевы Божае бласлаўленне для Паўсюднага Касцёла, нашых сем’яў і грамадства ў Беларусі”.

Праграма

11 ліпеня

18:30 – прывітанне пешых пілігрымаў;

19:00 – св. Імша для пілігрымаў (узначаліць бп Андрэй Зноска);

21:00 – Марыйны заклік і канферэнцыя на тэму “Марыя – Маці надзеі”;

22:00 – Эўхарыстычная адарацыя;

23:00 – бласлаўленне Найсвяцейшым Сакрамантам;

23:30 – Марыйная працэсія і св. Імша (узначаліць абп Юзаф Станеўскі).

12 ліпеня

2:00 – Ружанец, частка Радасная (дэканат Радунь);

3:00 – Ружанец, частка Балесная (дэканат Шчучын);

4:00 – Ружанец, частка Хвалебная (дэканат Іўе);

5:00 – Ружанец, частка Святла (дэканат Ліда);

6:00 – Гадзінкі ў гонар Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі;

7:30 – св. Імша падзякі ў інтэнцыі юбіляраў у 25-ю і 50-ю гадавіну святарства і манаства;

9:00 – аднаўленне сужэнскіх абяцанняў;

10:00 – св. Імша на заканчэнне ўрачыстасці.

На ўрачыстасці ў дыяцэзіяльны санктуарый Маці Божай Каралевы нашых сем’яў асаблівым чынам запрашаюцца сужэнцы, якія святкуюць сёлета 25- і 50-годдзе заключэння сакраманту шлюбу, каб падзякаваць Богу за сярэбраны і залаты юбілеі. 12 ліпеня ў 9:00 перад палявым алтаром адбудзецца аднаўленне сужэнскіх абяцанняў і супольная малітва ў намерах ўсіх сем’яў дыяцэзіі