З 9 па 11 ліпеня адбудзецца пешая пілігрымка Іўеўскага дэканату да Маці Божай Тракельскай. Яна пройдзе ў 28-ы раз.
Пілігрымка пачнецца Імшой у касцёле святых Сымона і Юды Тадэвуша ў Лаздунах а 10-й гадзіне. У першы дзень пілігрымка пройдзе праз Дуды ў Іўе. Другі дзень пілігрымкі пачнецца Імшой у касцёле святых Пятра і Паўла ў Іўі а 9-й гадзіне, потым запланаваны абед у Суботніках, потым пілігрымка накіруецца ў Геранёны. У трэці дзень яна вырушыць ад геранёнскага касцёла святога Мікалая а 9-й гадзіне і накіруецца ў дыяцэзіяльны санктуарый у Тракелях.
Ахвяраванне за ўдзел у пілігрымцы – 25 руб.
Запіс у пілігрымку па спасылцы.
Удзельнікам да 18 гадоў, якія ідуць у пілігрымку без бацькоў, неабходна мець пісьмовы дазвол бацькоў.
З пытаннямі звяртацца на электронны адрас dekanat.iwje@gmail.com. Адказны за пілігрымку – кс. Андрэй Каўшук.