Skip to main content

Мужчыны запрашаюцца ў пілігрымку са Смаргоні ў Баруны

barynu 2Мужчын запрашаюць у пілігрымку са Смаргоні ў санктуарый у Барунах, якая адбудзецца 1 чэрвеня. Дата звязана са святкаваннем дыяцэзіяльнага Дня бацькі.

Арганізатары пілігрымкі – ксяндзы салезіяне. Пілігрымка адбудзецца ўпершыню. “Удзельнікаў чакаюць супольная малітва, іспыт сябе, сустрэча з братамі, паглыбленне веры і, канешне, сустрэча з Маці – Барунскай Суцяшальніцай”, – кажуць арганізатары.

Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў. Працягласць шляху – 32 км. Пілігрымка выйдзе ў 4.30 ад смаргонскага касцёла св. Міхала Арханёла.

У ходзе пілігрымкі прадугледжаны прамова святара і пасілак (гарбата, булачка, піца).

З сабой мець: зручную вопратку і абутак, галаўны ўбор, бутэльку для вады, кубак, ружанец, дажджавік, турыстычную сядушку, белую майку (для ўваходу ў Баруны), вопратку для ўдзелу ў Імшы, перакус.

Удзельнікаў просяць самастойна паклапаціцца аб сваім вяртанні з Барун.

Удзельнікаў са Смаргоні і наваколля просяць запісвацца на вахце араторыя.

Астатнім запісвацца праз паведамленне ў Viber на нумар:

+375 29 761 70 17 ксёндз Артур Ляшнеўскі SDB