У суботу 31 мая ў навагрудскім касцёле св. Арханёла Міхала адбудуцца ўрачыстыя мерапрыемствы, у межах якіх будзе адкрыта прастора, прысвечаная сакральнай музыцы, арганнаму майстэрству, арганабудаванню і гісторыі арганаў Беларусі.
Перад цырымоніяй адкрыцця прасторы адбудзецца благаслаўленне копіі абраза святога Тамаша Аквінскага (да Другой сусветнай вайны абраз знаходзіўся ў гэтым касцёле), а пасля цырымоніі – адкрыццё шыльды з імёнамі настаяцеляў дамініканскага кляштара, якія служылі ў навагрудскім канвенце.
Праграма святочных мерапрыемстваў:
12:00 – урачыстая Эўхарыстыя
13:00 – благаслаўленне абраза св. Тамаша Аквінскага
13:15 – урачыстае адкрыццё прасторы сакральнай музыкі
13:30 – адкрыццё шыльды з імёнамі настаяцеляў навагрудскага дамініканскага кляштара
13:45 ~14:00 – праслухоўванне аргана
19:00 – арганны канцэрт (выканаўцы: Анастасія Бруянкова, Юлія Бігун, Лізавета Усаевіч)
Прастору сакральнай музыкі змогуць наведваць усе жадаючыя. Яна будзе размяшчацца на хорах навагрудскага касцёла, дзе знаходзіцца гістарычны механічны арган.