Skip to main content

На дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці шукаюць валанцёраў

6 чэрвень 1Арганізатары дыяцэзіяльнага Дня дзіцяці шукаюць валанцёраў, якія захацелі б паўдзельнічаць у падрыхтоўцы забаваў для дзяцей.

Дзень дзіцяці адбудзецца ў суботу 7 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (мікрараён Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26), пройдзе ён у адзінаццаты раз.

“З вялікай радасцю чакаем маладых творчых валанцёраў, якія падрыхтуюць цікавую праграму, – адзначаюць арганізатары. – Створым разам сапраўднае свята для дзяцей! Падорым ім нашу любоў і час!”

Першая сустрэча валанцёраў пройдзе ў суботу 17 мая ў гродзенскай парафіі бл. Мар’яны Бярнацкай (мікрараён Баранавічы, вул. Ваўжэцкага, 2), пачатак у 17.00.

Каб стаць валанцёрам, неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

Падрабязная інфармацыя па электронным адрасе sakralna@gmail.com ці тэлефоне: +375 29 784 05 72 (ксёндз канонік Юрый Марціновіч, галоўны арганізатар і адказны за правядзенне дыяцэзіяльнага Дня дзіцяці)