Skip to main content

Рэкалекцыі для мужчын пройдуць у Росі

evharistiya v katolicheskoy cerkvi foto 800x400Мужчыны запрашаюцца на рэкалекцыі “Роля Эўхарыстыі ў духоўным жыцці”, якія пройдуць з 16 па 18 мая ў рэкалекцыйным доме пры парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі (Ваўкавыскі дэканат).

Рэкалекцыі правядзе а. Андрэй Букштан OFMCap. Узрост удзельнікаў – ад 18 гадоў.

“Пазнаванне сутнасці і значэння Эўхарыстыі спрыяе глыбейшаму перажыванню гэтага найвялікшага цуду, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – Адначасова шчырая сустрэча з Эўхарыстычным Езусам прыносіць адпаведны плён і ўплывае на веру канкрэтнага чалавека”.

Праграма (магчымыя змены):

16 мая, пятніца

20.00 – вячэра

21.00 – святая Імша з гаміліяй

22.00 – пытанні і адказы, знаёмства, уводзіны ў рэкалекцыі

17 мая, субота

8.00 – ранішняя малітва, Lectio Divina

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №1

11.15 – кава-паўза

12.00 – святая Імша з гаміліяй

13.00 – абед

13.30 – вольны час

15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці

15.15 – канферэнцыя №2

16.30 – кава-паўза

17.00 – адарацыя (з Ружанцам), магчымасць споведзі

18.30 – вячэра

20.30 – дыскусія па канферэнцыях

22.00 – індывідуальная начная адарацыя (да 8 гадзін наступнага дня)

18 мая, нядзеля

7.30 – ранішняя малітва, Lectio Divina

8.00 – святая Імша з гаміліяй

9.00 – снеданне

10.00 – канферэнцыя №3

11.30 – кава-паўза

12.00 – пытанні і адказы, падвядзенне вынікаў

13.00 – абед

13.30 – благаслаўленне, заканчэнне

Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:

+375 29 588 34 56 Вячаслаў

+375 29 546 83 19 Аляксандр

+375 29 546 83 19 Viber, Telegram

Ахвяраванне за ўдзел (уключаючы начлег і харчаванне) складае 120 рублёў + дабравольнае ахвяраванне для рэкалекцыяніста.

З сабой узяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.