10 мая ў касцёле святога апостала Андрэя ў Слоніме адзначаць юбілей 250-годдзя гэтай святыні.
У 11.00 адбудзецца ўрачыстая Імша, на якой будуць дзякаваць Богу за існаванне касцёла. Пасля запланаваны канцэрт і абед для ўсіх прысутных.
Касцёл апостала Андрэя ў Слоніме пабудаваны і кансэкраваны ў 1775 годзе.
Пасля ІІ Сусветнай вайны святыня была зачынена, адноўлена ў 1990 годзе.