Skip to main content

Aдбудуцца ўрачыстасці 100-годдзя прыбыцця св. Максімільяна Кольбэ ў Гродна (+праграма)

frankiСёлета прыпадае 100-годдзе з часу прыбыцця святога Максімільяна ў Гродна. Айцец Кольбэ прыехаў сюды 20 кастрычніка 1922 года, выконваў выдавецкае і душпастырскае служэнне да 1927 года.

Падчас пяцігадовага прабывання ў гродзенскім кляштары ён заснаваў уласную друкарню, дзе штомесяц выдаваў 60 тысяч экземпляраў часопіса «Рыцар Беззаганнай». У Гродне ён ахрысціў 58 чалавек, здзейсніў 26 пахаванняў і благаславіў 5 сужэнскіх саюзаў, адначасова вёў урокі катэхезы ў школе ў Ласосне (сёння тэрыторыя маладой парафіі св. Мар'яны Бярнацкай).

З гэтай нагоды ў гродзенскім францішканскім касцёле Маці Божай Анёльскай, дзе служыў св. Максімільян, з 13 па 16 кастрычніка адбудуцца ўрачыстасці.

Праграма:

13 кастрычніка, чацвер

18.30 – Ружанец

19.00 – святая Імша з навукай

20.00 – адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

14 кастрычніка, пятніца

18.30 – Ружанец

19.00 – святая Імша з навукай

20.00 – фільм «Дзве кароны»

15 кастрычніка, субота

18.30 – Ружанец

19.00 – святая Імша з навукай

20.00 – канцэрт «Mater»

16 кастрычніка, нядзеля

11.00 – спектакль пра св. Максімільяна

12.30 – урачыстая Імша на заканчэнне юбілейных святкаванняў (узначаліць біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч)

Айцы францішкане запрашаюць да ўдзелу ва ўрачыстасцях.