Skip to main content

У гродзенскай катэдры адбудзецца дыяканскае пасвячэнне

photo 2025 12 01 18 25 37 2

У суботу 6 снежня ў гродзенскай катэдры св. Францішка Ксаверыя чацвёра студэнтаў Міждыяцэзіяльнай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне прымуць дыяканскае пасвячэнне.

Святая Імша, на якой адбудзецца пасвячэнне, пачнецца ў 12.00. Удзеліць пасвячэнне біскуп Гродзенскі Уладзімір Гуляй.

Пасвячэнне прымуць наступныя семінарысты (усе чацвёра паходзяць з Гродзенскай дыяцэзіі):

Віталій Сямёнаў – нарадзіўся 3 мая 2002 г., належыць да парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе;

Аляксей Ціхан – нарадзіўся 23 кастрычніка 1998 г., належыць да парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе;

Дзмітрый Роўны – нарадзіўся 11 снежня 2000 г., належыць да парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Новым Двары (Шчучынскі дэканат);

Максім Ваўчок – нарадзіўся 8 снежня 1997 г., належыць да парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах.

Вернікаў заклікаюць маліцца за будучых дыяканаў, каб тыя як мага лепш падрыхтаваліся да пасвячэння і з вялікай руплівасцю служылі Касцёлу.