З 25 па 27 лютага ў касцёле Маці Божай Фацімскай у Баранавічах пройдуць велікапосныя рэкалекцыі для мужчын-католікаў. Пра гэта паведамляе група “Мужчыны святога Юзафа”.
Тэма духоўных практыкаванняў – “Пакліканне мужчыны”.
“Навошта я жыву і якая мая роля ў гэтым жыцці? Гэтае пытанне толькі на першы погляд можа падацца выключна філасофскім і далёкім ад практыкі штодзённага жыцця, – адзначаюць арганізатары рэкалекцый. – На самой справе ад адказу на яго залежаць мае канкрэтныя ўчынкі тут і цяпер, мае адносіны да жыцця і людзей, якія вакол мяне. Вядома, у пошуку адказу на гэтае пытанне памылка можа ператварыцца ў крыўднае расчараванне, калі не ў трагедыю ўсяго жыцця. Таму варта шукаць адказ у тым, што заключае ў сабе праўду – Божым аб’яўленні, Божым Слове. Менавіта яно адводзіць мужчыну ролю абаронцы, які змагаецца ў першую чаргу са злом духоўным. Што гэта значыць? Як выглядае гэтая барацьба? Як у ёй застацца пераможцам?
Мужчына-абаронца ў Бібліі як вобраз Бога Саваофа. Як ісці за гэтым пакліканнем? Як стаць апорай для іншых?
Сёння мы з’яўляемся сведкамі частых спробаў перагледзець ролю і саму сутнасць чалавека ў гэтым свеце, памяняць месцамі, размыць або наогул сцерці межы паміж мужчынам і жанчынай. Многія рэчы і нормы, якія яшчэ ўчора здаваліся непахіснымі, паддаюцца пераацэнцы і з разраду аб’ектыўных пераводзяцца ў суб’ектыўныя, кіруючыся адноснасцю як абсалютнай каштоўнасцю. Як выстаяць у гэтым працэсе, захаваўшы сваю ролю, унікальнасць і вернасць прызначанаму мне ў гэтым свеце пакліканню?”
На гэтыя і іншыя пытанні ўдзельнікі рэкалекцый паспрабуюць знайсці адказы разам з біскупам Віцебскім Алегам Буткевічам.
Праграма рэкалекцый:
25 лютага, пятніца
20.30 – размяшчэнне
20.45 – вячэра
21.00 – знаёмства, уступная канферэнцыя
22.00 – прагляд фільма
26 лютага, субота
8.00 – святая Імша з гаміліяй
9.00 – сняданак
9.30 – канферэнцыя №2
10.30 – кава-паўза
11.00 – экскурсія па санктуарыі Маці Божай Фацімскай
12.00 – канферэнцыя №3
13.00 – абед
14.00 – час на адпачынак і асабістую малітву
15.00 – Вяночак да Божай Міласэрнасці
15.30 – канферэнцыя №4
16.30 – Ружанец
17.00 – канферэнцыя №5
18.00 – вячэра
19.00 – адарацыя, магчымасць прыступіць да споведзі
20.00 – сумесная гутарка
22.00 – прагляд фільма
27 лютага, нядзеля
8.00 – святая Імша з гаміліяй
9.00 – сняданак
10.00 – канферэнцыя №6
11.00 – кава-паўза
11.30 – канферэнцыя №7
13.00 – абед
14.00 – малітва і завяршэнне рэкалекцый
Адрас касцёла: Баранавічы, пр-т Савецкі, 18.
Дадатковая інфармацыя па тэлефонах:
+375 33 624 42 85 Павел
+375 33 621 66 56 Віталій
+375 44 733 71 67 Viber
Рэкамендаванае ахвяраванне з улікам начлегу і харчавання – 65.00 ВYN.
Калі не атрымліваецца ўдзельнічаць у рэкалекцыях тры дні, можна ўдзельнічаць у асобных пунктах праграмы ў зручны для сябе час.
З сабой па магчымасці ўзяць: Біблію, малітоўнік, сшытак, ручку.
Таксама арганізатары нагадваюць пра неабходнасць захавання масачнага рэжыму.