Skip to main content

Благаслаўленне адноўленага гістарычнага аргана пройдзе ў лідскай Фары

organ11 верасня ў касцёле Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе (Фара) адбудзецца благаслаўленне і прэзентацыя адноўленага гістарычнага аргана, які ўжо можна пачуць падчас набажэнстваў у гэтай святыні.

Капітальны рамонт і рэстаўрацыя аргана, зробленага ў чэрвені 1939 г. фірмай “A. A. Homan St. Jezierski w Warszawie”, вяліся ў 2020-2021 гадах. Гэтаму папярэднічала працяглая падрыхтоўчая праца, распачатая па ініцыятыве мецэната і арганіста-аматара Юрыя Зісера, які выступіў асноўным спонсарам аднаўлення інструмента.

Пачатак у 17.00.

Адразу пасля малітвы і благаслаўлення аргана распачнецца ўрачысты канцэрт з удзелам: народнага артыста Беларусі, лаўрэата дзяржаўнай прэміі, прафесара БДАМ Ігара Алоўнікава;

арганісткі касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску, старэйшага выкладчыка БДАМ Ганны Горбач;

арганісткі лютэранскай кірхі ў Гродне, выкладчыка Гродзенскага музычнага каледжа Веры Латышавай;

дапаможнай арганісткі касцёла Найсвяцейшай Тройцы ў Мінску, студэнткі 4 курса БДАМ Ганны Лабкоўскай;

Аляксандра Бурдзялёва;

арганіста касцёла Узвышэння Святога Крыжа ў Лідзе Івана Бірука (саксафон);

загадчыка духавога аддзялення Гродзенскага музычнага каледжа Канстанціна Мазюка (трамбон).

Уваход на канцэрт вольны.

Пасля канцэрту ў 18.00 распачнецца святая Імша.