Фестываль “Gloria in Excelsis Deo” прайшоў у Іўі ў 17-ы раз
19 студзеня ў Іўі адбыўся XVII фестываль калядных песень “Gloria in Excelsis Deo”. Фестываль, які праходзіў у гарадскім доме культуры, сабраў каля 300 удзельнікаў з розных парафій Іўеўскага дэканату.

19 студзеня арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі, у межах XVII фестывалю калядных песень “Gloria in Excelsis Deo”, які праходзіў у гарадскім доме культуры ў Іўі, наведаў парафію свв. апосталаў Пятра і Паўла, дзе цэлебраваў святую Імшу.
З 7 па 11 студзеня пры касцёле Маці Божай Каралевы Сусвету у Жлобiне (Пінская дыяцэзія) адбыўся адпачынак з Богам. У iм прымала ўдзел моладзь з розных палатынскiх парафiй Беларусi. Tаксам апрысутнічалі маладыя людзі з тэрыторыі Гродзенскай дыяцэзіі – з Воранава i Германiшак, дзе служаць ксяндзы палатыны.
9 студзеня ў гарадскім пасёлку Наваельня (Дзятлаўскі дэканат) адбылося благаслаўленне дома дзённага прабывання для дзяцей.
17 снежня дабрачынная група “Уваскрасенне” Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” пад кіраўніцтвам кс. каноніка Антонія Грэмзы наведала дзяцей з асаблівасцямі развіцця з Гродзенскага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.
Напрыканцы года Вроцлаў (Польшча) будзе месцам наступнага этапу Пілігрымкі даверу на зямлі, арганізаванай супольнасцю з Тэзэ.