Skip to main content

моладзь - Гродзенская дыяцэзія

22 гады ішла, а на 23-і год паехала на ровары: адбылася пілігрымка Іўеўскага дэканату ў Тракелі

iue rowary 57Штогод на тракельскі фэст, які адбываецца ў другую пятніцу і суботу ліпеня, збіраюцца тысячы пілігрымаў. Але сёлета пандэмія каранавірусу змяніла планы вернікаў. Пілігрымкі былі адменены, а сама дыяцэзіянальная ўрачыстасць перанесена на невядомы срок.

Iндывідуальную роварную пілігрымку ў Тракелі арганізавалі маладыя людзі са Шчучына

pil pijary 30Пандэмія каранавірусу змяніла ўсе планы каталіцкай моладзі, якая ў летні час ахвотна ўдзельнічала ў пілігрымках і розных сустрэчах, якія арганізоўваліся ў парафіях.

Сямейны конкурс да юбілею нараджэння св. Яна Паўла ІІ завяршыўся ў Смаргоні

smargon 30У парафіі святога Яна Паўла ІІ у Смаргоні адбыўся сямейны конкурс на лепшую творчую працу, звязаную з жыццём і дзейнасцю Вялікага Папы, з нагоды 100-гадовага юбілею яго нараджэння.

Афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года адбылося ў Шчучыне

pijary wyp 5824 мая ў шчучынскай парафіі св. Тэрэзы Авільскай адбылося афіцыйнае заканчэнне навучальнага і катэхетычнага года. Традыцыйна ў гэты дзень выпускнікі перадаюць фігурку св. Юзафа Каласанса сваім малодшым сябрам у знак вернасці, адказнасці за парафію і пастаяннай прысутнасці на занятках катэхезы.

Новыя міністранты і лектары ў шчучынскай парафіі

lsaltara 4322 сакавіка, у чацвёртую нядзелю Вялікага посту, літургічная служба алтара “Calasanz” у Шчучыне перажывала сваё свята – яе колькасць павялічылася на дзевяць новых міністрантаў і лектараў.

Пiярскiя сустрэчы для юнакоў прайшлі ў Лідзе

lida pijary 31З 13 па 15 сакавіка ў парафіi Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Лідзе адбыліся пiярскiя сустрэчы для юнакоў. У трохдзённых рэкалекцыях прыняло ўдзел 15 чалавек з Ліды і Шчучынa.

Сакрамэнту пакаяння і паяднання было прысвечана чуванне моладзі ў Гродне

czuwanne wpost 4414 сакавіка ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне адбылося малітоўнае чуванне. Сустрэчу, якая ўжо стала традыцыяй, арганізавала душпастырства моладзі “OPEN” Гродзенскай дыяцэзіі.

У Смаргоні прайшла сустрэча “Савіо-клуба”

Sdb s 3З 7 па 8 сакавіка ў cалезіянскім араторыі імя святога Яна Боско ў Смаргоні, які дзейнічае пры парафіі Святога Міхала Арханёла, адбылася сустрэча для ўдзельнікаў “Савіо-клуба”.

У Смаргоні адбылася агульнабеларуская сустрэча салезіянскіх міністрантаў і кандыдатаў у міністранты

sdb lsa 4З 29 лютага па 1 сакавіка ў Смаргоні прайшла сустрэча прадстаўнікоў літургічнай службы алтара салезіянскіх парафій Беларусі. Як паведамляе sdb.by, падчас сустрэчы юнакі мелі магчымасць паглыбіць літургічныя веды, прыняць удзел у спартыўных спаборніцтвах і проста сумесна правесці час у салезіянскім стылі.

Душпастырства “OPEN” арганізавала забаўляльны вечар перад Вялікім постам

622 лютага Акадэмічнае душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” арганізавала забаўляльны вечар перад Вялікім постам. Сустрэча адбылася пры рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгіцкі) у Гродне.

Супрацьнаркатычны круглы стол з удзелам каталіцкага святара прайшоў у Вішневе

wisznewa 2У Смаргонскім раёне распачаты сумесны праект па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў сярод дзяцей і падлеткаў. Вырашана разам з працаўнікамі сфер культуры, адукацыі, медыцыны, праваахоўных органаў, святарамі i іншымі службамі прыкласці супольныя намаганні, каб дасягнуць лепшых вынікаў.

Mоладзь Гродзенскай дыяцэзіі прыняла ўдзел у фестывалі хрысціянскай музыкі ў Баранавічах

ddn 2020 108 лютага ў Баранавічах (Пінская дыяцэзія) адбыўся ў 9-ы раз фестываль хрысціянскай музыкі “Дастукацца да нябёсаў”. Горад стаў цэнтрам праслаўлення, гасцінна прыняўшы больш за тысячу хрысціян з усёй Беларусі. Сярод іх была вялікая група моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі.

У Дзятлаве прайшоў канцэрт памяці святых Яна Боско і Яна Паўла ІІ

dziatlowo 119 лютага ў Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці прайшоў канцэрт памяці святога Яна Боско, апекуна моладзі, і святога Яна Паўла ІІ, якому прысвечаны бягучы душпастырскі год у Каталіцкім Касцёле ў Беларусі з нагоды 100-годдзя яго нараджэння.

Тры незвычайныя дні правялі хлопцы ў кармэлітаў босых у Гудагаі

gudagai rek 27-9 лютага ў кляштары айцоў кармэлітаў босых у Гудагаі (Астравецкі дэканат) прайшлі рэкалекцыі для юнакоў аб распазнанні свайго жыццёвага паклікання. Духоўныя практыкаванні адбываліся пад дэвізам “Не бойся сказаць Богу „так“ і адчыніць дзверы свайго сэрца”.

Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату прынялі ўдзел у Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве

iue sport 3Чатыры каманды з Іўеўскага дэканату ўдзельнічалі ў XXIX Міжнародным турніры па футболе ў Варшаве, які арганізавала Каталіцкае спартыўнае таварыства Рэспублікі Польшча.

Салезіянская сям'я Смаргоні ўрачыста адзначыла ўспамін св. Яна Боско

sdb fota 231 студзеня – асаблівая дата для салезіянскай сям’і ўсяго свету, бо менавіта ў гэты дзень нарадзіўся для вечнага жыцця ў Небе св. Ян Боско. Парафія св. Міхала Арханёла ў Смаргоні пачала святкаванне напярэдадні ўрачыстасці набажэствам “Транзітус”. Вернікі перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам разважалі над апошнімі момантамі жыцця св. Яна Боско, яго словамі, настаўленнямі і ўчынкамі.

Рэкалекцыі для дзяўчат і жанчын прайшлі ў кармэлітак у Гудагаі

gudagai 224-26 студзеня ў кляштар сясцёр кармэлiтак Дзiцяткі Езуса ў Гудагаі (Астравецкі дэканат) з розных мясцiн Беларусі прыехалi 17 дзяўчат i жанчын, каб разам затрымацца ў цiшыні, праз малiтву, Эўхарыстыю, адарацыю, асабiсты ліст да Бога, увайсцi ў глыбiню Божага запрашэння: “Калi хочаш...”

Спектакль-містэрыю “Калі хочаш быць шчаслівым...” прадставілі ў Гродне

teatr dz 8119 студзеня маладыя артысты з Тэатра імя св. Яна Паўла ІІ, які дзейнічае пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне (Дзевятоўка), паказалі спектакль-містэрыю пад назвай “Калі хочаш быць шчаслівым...”.