Skip to main content

Пілігрымка на Узгорак Надзеі

15 мая, у Дзень маці, адбылася пілігрымка на Узгорак Надзеі ў Капцёўцы, у санктуарый Маці Божай Яснагурскай-Цярпліва Слухаючай. У ёй прынялі ўдзел усе парафіі Гродна, а таксама клерыкі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Узначаліў пілігрымку кс. Міхал Ластоўскі, кусташ санктуарыя.

На Узгорку Надзеі падчас св. Імшы кс. рэктар Юзаф Станеўскі звярнуўся да вернікаў з казаннем, прысвяціўшы асаблівую ўвагу Маці Божай-Маці святарскіх пакліканняў, заахвоціў да малітвы за святароў і падзякаваў маці, якія дбаюць пра рэлігійнае выхаванне сваіх дзяцей, таму што менавіта ў сем’ях, дзе пра яго дбаюць, нараджаюцца пакліканні да святарства.