13 мая а 19-й гадзіне ў касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі (пабрыгідскі) адбылася каранацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Урачыстасці распачаліся выстаўленнем Найсвяцейшага Сакрамэнту. Св. Імшу ўзначаліў дзекан деканата Гродна-Захад кс.пралат Юзаф Трубовіч. Разам з ім св. Імшу адправілі: кс. Антоні Грэмза, рэктар касцёла, кс. пралат Антоні Ханько і кс. Павел Салабуда. З казаннем звярнуўся да вернікаў кс. Александр Шэмет. Ён прыгадаў прысутным, што святыня была знішчана ў савецкія часы, але ўбранства касцёла – гэта не самае галоўнае, таму што “гэта мы з’яўляемся сутнасцю Божага Дома”. Ксёндз Аляксандр прыгадаў, як сёстры назарэтанкі апекаваліся касцёлам, маліліся, каб святыню вярнулі. Прыгадаў, як гродзенская моладзь, молячыся на ружанцы, выпрошвала тут мір на ўсёй зямлі. Гэта тады з Таліна прывезлі ў Гродна ружанец і фігуру МБ Фацімскай, з якімі потым паехалі ў Малдову. Перад фігурай МБ Фацімскай шчыра маліліся, і Бог зрабіў так, што святыню вярнулі вернікам.
