8 красавіка ўдзельнікі праекту “Мова Нанова” наведалі рэктаральны касцёл Звеставання Найсвяцейшай Панне Марыі ў Гродне, а таксама гістарычныя сутарэнні пабрыгіцкай святыні.
Экскурсія пачалася з гісторыі касцёлa, з якой гасцей пазнаёміў яго рэктар кс. канонік Антоні Грэмза. У сустрэчы ўдзельнічала больш за 100 чалавек.
Затым госці пабывалі ў сутарэннях касцёла, якім ужо амаль 400 гадоў. У гэтых крыптах была пахавальня заснавальнікаў кляштара сясцёр брыгітак, а сёння там знаходзіцца музей, дзе каля 200 унікальных экспанатаў.
Праект “Мова Нанова” – гэта бясплатныя курсы беларускай мовы. Яны існуюць са студзеня 2014 года. Заснаваны ў Мiнску. Сёння курсы дзейнічаюць у Астраўцы, Браславе, Бабруйску, Баранавічах, Барысаве, Брэсце, Віцебску, Гродне, Гомелі, Магілёве, Маладзечне, Рэчыцы, Светлагорску і Салігорску.
Kс. Юрый Марціновіч