Skip to main content

Удзельнікі аб Днях моладзі: “Гэта як калі б Вас пераехаў вялізны грузавік, поўны энтузіязму”

Чым цікавы “фестываль веры”, распавялі яго ўдзельнікі.

{audio}mp3/moladz.mp3{/audio}

Касцёл заўсёды знаходзіў ў маладых людзях невычэрпную крыніцу велікадушнасці, шчодрасці і самаадданасці. Доказам гэтаму можа быць моладзь, якая ўзносіць сёння свае малітвы да Бога ў Воранаве.

Маладыя людзі падкрэслілі, што гэтае падзея з’яўляецца выдатнай магчымасцю для ўсіх, хто жадае ўмацаваць сваю веру. Сваім прыкладам і сведчаннямі яны паказалі, што можна весяліцца, славячы Бога, можна ўсё ў сваім жыцці рабіць на хвалу Хрыста: маліцца, працаваць, вучыцца, адпачываць, бавіць час з роднымі і сябрамі.

З кожным годам Дыяцэзіяльныя Дні набываюць ўсё большую папулярнасць. Сёлета колькасць удзельнікаў павялічылася на 300 чалавек. Напэўна, кожны з іх зможа знайсці ў гэтыя дні ў Воранаве ўсё тое, што патрэбна для духоўнага ўзбагачэння.