А 9-й гадзіне раніцы моладзь нашай дыяцэзіі сабралася на супольнай малітве ў парафіяльным касцёле. Гурт “Айрэнэ” сваім спевам накіроўваў сэрцы моладзі да яднання з Панам. Затым да маладых людзей звярнуўся кс. Антоній Грэмза. Святар паведаміў, што падчас “катэхэзы ў катэхэзе” моладзь будзе знаёміцца з прыкладамі святасці жыцця апекуноў Дзён моладзі ў Мадрыдзе. Гэта св. Ізідор, св. Тэрэза з Авіла, св. Францішак Ксавэры, св. Ігнацы Лайола, св. Ружа з Лімы (Перу), св. Ян ад Крыжа, св. Рафаэль Арнэ, бл. Ян Павел ІІ. Большасць з іх нам мала знаёма, але яны вельмі папулярны ў Іспаніі.
На жаль, невялікі дождж перашкодзіў працы ў групах, таму “катэхэза ў катэхэзе” адбылася для ўсіх у воранаўскай святыні.