
Алей хрызма ўжываецца падчас хросту, канфірмацыі (бежмавання), святарскіх пасвячэнняў, а таксама служыць для намашчэння алтара і сцен касцёла; алей хворых – для сакрамэнту намашчэння хворых; алей катухэмэнаў ужываецца перад хрышчэннем катухэмэнаў або дарослых асоб, якія прымаюць гэты сакрамэнт.
Увечары цэлебруецца ўрачыстая св. Імша Вячэры Пана, якая ажыццяўляецца ў памяць Апошняй Вячэры, падчас якой Хрыстос ахвяраваў Богу-Айцу пад постацямі хлеба і віна Сваё Цела і Сваю Кроў.