Skip to main content

Засяроджанне над Божай міласэрнасцю прайшло ў гродзенскай семінарыі

nad milasernasciu 128-9 лістапада ў Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне адбыўся дзень засяроджання – асаблівы час роздуму над сваім пакліканнем і сустрэчы з жывым Хрыстом.

Традыцыйна дзень засяроджання распачаўся гімнам да Святога Духа “Veni Creator Spiritus” і Камплетай, падчас якой духоўны кіраўнік – кс. Павел Беланос, пробашч парафіі Узвышэння Святога Крыжа ў Макараўцах (дэканат Вялікая Бераставіца), – звярнуўся да семінарыстаў са словамі: “Чарговы дзень засяроджання – чарговая магчымасць навяртання”.

Святар закрануў тэму Божай міласэрнасці і няспыннага прабывання ў стане асвячальнай ласкі, разважаючы над прыпавесцю пра марнатраўнага сына. “Мы павінны ісці да споведзі не столькі каб атрымаць адпушчэнне грахоў, а каб вярнуць сабе годнасць быць дзіцём Бога”, - падсумаваў кс. Павел. Асобную ўвагу ён прысвяціў разважанню над пакліканнем да святарства і крызісамі, якія можна напаткаць на гэтым шляху.

nad milasernasciu 4

Семінарысты мелі магчымасць паразважаць над пачутым у цішыні падчас сустрэчы з Езусам у адарацыі Найсвяцейшага Сакрамэнту, паразмаўляць з Богам у індывідуальнай малітве і прыступіць да сакрамэнту паяднання.

Кульмінацыяй стала святая Імша – сустрэча з Эўхарыстычным Хрыстом – да якой супольнасць семінарыі рыхтавалася ўвесь дзень. У гаміліі кс. Павел Беланос нагадаў пра Хрыста, які кліча нас да святасці, у “новы Ерузалем”, а таксама заахвоціў не адкладаць працу над сваім жыццём на пазней, а змяняць яго адразу з дапамогай Усемагутнага Бога. Напрыканцы Эўхарыстыі святар пажадаў семінарыстам поспехаў ва ўзбіранні на “сваю гару Табор”, дзе мы сустракаемся з Езусам Хрыстом.

Супольнасць семінарыі шчыра дзякуе кс. Паўлу Беланосу за час духоўнага аднаўлення і набліжэння постаці Езуса Хрыста, а таксама жадае Божага благаслаўлення на святарскім шляху і ў працы ў парафіі.

Андрэй Юхнік, семінарыст