У Гродне ў кастрычніку пачаўся новы фармацыйны год шкаплернага брацтва. У сустрэчах, якія праходзяць пры парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка), удзельнічаюць шанавальнікi Маці Божай з Гары Кармэль і тыя, хто носіць святы шкаплер.
3 лістапада адбылася чарговая сустрэча, якую правёў а. Аляксандр Стока OCD. У праграме такіх сустрэч заўсёды ёсць святая Імша, адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту і канферэнцыя, у якой распавядаецца пра кармэліцкую духоўнасць. Мэтай гэтага з'яўляецца таксама пашырэнне культу Маці Божай Шкаплернай.
Сустрэчы брацтва адбываюцца кожную першую пятніцу месяца ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшай Панны Марыі Вастрабрамскай Маці Міласэрнасці (Аўгустовак), пачатак у 18.00; у кожную першую суботу месяца ў гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка), пачатак у 10.00.
Айцы кармэліты запрашаюць вернікаў Гродзенскай дыяцэзіі далучыцца да брацтва. Падчас фармацыйных сустрэч ёсць магчымасць атрымаць святы шкаплер.
Шкаплернае брацтва – супольнасць вернікаў, якая хоча пазнаваць і развіваць кармэліцкую духоўнасць, жыць малітвай і паглыбляць унутраную малітву, карыстаючыся духоўным досведам святых кармэлітаў.
Kс. Юрый Марціновіч