12 красавіка беларускі Касцёл маліўся за ахвяры тэрарыстычнага акту ў Мінску. У катэдральнай базыліцы Гродна а 19-й гадзіне кс. біскуп Аляксандр Кашкевіч узначаліў Эўхарыстычную Літургію ў гэтай інтэнцыі. Пробашч катэдры кс. Ян Кучынскі звярнуўся да вернікаў са спецыяльным казаннем. Пасля св. Імшы многія вернікі пакінулі перад катэдрай запаленыя знічы ў знак жалобы і салідарнасці з сем’ямі ахвяр.