
У працах трэба прадставіць касцёл ці капліцу, у якія вы ходзіце на нядзельныя ці святочныя св. Імшы. Тэхніка прац і памеры – адвольныя.
Працы трэба даслаць да 15 мая на адрас: 230025 Гродна, вул. К. Маркса, 4 з допісам на канверце: “I Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці”.
Запрасі да ўдзелу ў I ДДД сваіх сяброў і сябровак! Напэўна не пашкадуеце, таму што мы рыхтуем спецыяльна для вас дзень прыгожай сустрэчы з Богам, а таксама з вашымі равеснікамі.
Мы чакаем Твайго прыезду!