Skip to main content

Гадавіна катастрофы пад Смаленскам

10 красавіка 2011 г., у першую гадавіну трагедыі пад Смаленскам, моладзь і вернікі парафіі Гродна-Аўгустовак сабраліся ў парафіяльнай капліцы на св. Імшы, адпраўленай у інтэнцыі а. Юзафа Йонца (творцы праекта Парафіяды дзяцей і моладзі) і ўсіх ахвяр авіякатастрофы.
Узначаліў св. Імшу і звярнуўся да вернікаў з казаннем кс. пробашч Аляксандр Шэмет. Разам з ім Эўхарыстыю канцэлебравалі кс. Артур Малафей, арганізатар Парафіяды дзяцей і моладзі ў Гродзенскай дыяцэзіі, і кс. Дзяніс Шмыгін. Паглыбіцца ў атмасферу малітвы дапамаглі адпаведная дэкарацыя, працэсія з дарамі, а таксама спеў і музычнае афармленне літургіі, якую забяспечылі клерыкі Павел Аляскевіч і Дзмітрый Леўчык. Пасля св. Імшы вернікі маглі праглядзець стужку “Айцец Юзаф Йонец”.