Skip to main content

Душпастырства моладзі “OPEN” правяло малітоўнае чуванне ў Капцёўцы

tnkapceuka open 429 верасня ўдзельнікі Душпастырства студэнтаў і старэйшай моладзі “OPEN” наведалі санктуарыі Маці Божай Яснагорскай Цярпліва Слухаючай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы, дзе правялі малітоўнае чуванне.

Такім чынам яны дзякавалі Богу за дар душпастырства моладзі, якое з пачаткам новага навучальнага года пачало ўжо 13-ы год дзейнасці ў Гродне.

Маладых людзей суправаджаў кс. канонік Антоні Грэмза, які цэлебраваў у санктуарыі святую Імшу ў інтэнцыі моладзі Гродзенскай дыяцэзіі і тых, хто ўдзельнічае ў душпастырстве “OPEN”.

Перад выстаўленым Найсвяцейшым Сакрамэнтам маладыя людзі даверылі свой сённяшні і заўтрашні дзень Богу. Яны дзякавалі таксама за ўсялякае дабро, якое ў мінулы час стала іх удзелам.

Kс. Юрый Марціновіч