Skip to main content

Адарацыя на Аўгустоўку

3 красавіка пасля вячэрняй св. Імшы з 20.00 да 22.00 у капліцы парафіі Гродна-Аўгустовак адбылася адарацыя Святога Крыжа. Набажэнства падрыхтавала моладзь парафіі. У адарацыі ўдзельнічалі моладзь, вернікі і клерыкі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі.
Крыж Хрыста быў адараваны як сімвал нашага збавення. Праз прачытаныя тэксты вернікі імкнуліся наблізіць таямніцу Святога Крыжа.