Каталіцкі партал Гродзенскай дыяцэзіі
   
  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя

Навіны

Для валанцёраў “Карытас” прайшлі семінары на тэму арганізацыі святліц

13 Верасня 2018
Падрабязнасці
Катэгорыя: Навіны
Апублікавана 13 Верасня 2018

swiatlicy lid6З 2017 г. у пяці парафіях Гродзенскай дыяцэзіі – у Лідзе, Смаргоні, Ашмянах, Астраўцы і Гродне – з моманту рэалізацыі праекта “Арганізацыя інтэграцыйных святліц у парафіях” паспяхова ажыццяўляюць сваю дзейнасць інтэграцыйныя святліцы для дзяцей. З мэтай арганізацыі належнай і прадуктыўнай працы святліц у парафіях спецыялісты з Варшавы правялі два семінары на тэму “Мэты і задачы святліцы. Дапамога людзям у крызіснай сітуацыі”.

swiatlicy 5

Функцыя святліц – стварыць паўнавартасныя ўмовы для адпачынку і развіцця дзяцей пасля заняткаў у школе, арганізаваць правядзенне часу. Памяшканні абсталяваны яркай і функцыянальнай мэбляй, маюць неабходнае тэхнічнае і музычнае абсталяванне. Выхаваўцы, валанцёры, законныя сёстры праводзяць тут духоўныя і выхаваўчыя заняткі, аказваюць дапамогу дзецям у выкананні вучэбных заданняў.

Святліцы сталі месцамі для арганізацыі гульняў і забаваў з дзецьмі, а таксама тут сустракаюцца за кубкам гарбаты і душэўнымі размовамі людзі малодшага і старэйшага пакаленняў. На сённяшні дзень каля 600 дзяцей наведваюць святліцы пры парафіях, больш за 25 валанцёраў і выхаваўцаў уключаны ў працу з дзецьмі і моладдзю.

swiatlicy 3

Дабрачыннае каталіцкае таварыства “Карытас” у межах праекту “Арганізацыя інтэграцыйных святліц у парафіях”, сумесна з “Карытас” у Польшчы і праграмай польскага супрацоўніцтва “Польская дапамога”, узгодненай з Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Польшча, працягвае плённае суправаджэнне дзейнасці святліц для дзяцей на тэрыторыі дыяцэзіі: у гэтым годзе запланавана адкрыццё яшчэ чатырох інтэграцыйных  святліц у парафіях.

Падчас семінару валанцёры “Карытас” мелі магчымасць пазнаёміцца з вопытам калег з Польшчы. Тэматычны семінар, арганізаваны ў форме інтэрактыўных зносін, дазволіў удзельнікам атрымаць новыя веды і навыкі. Таксама ён даў магчымасць пазнаёміцца з новымі людзьмі, даведацца больш пра валанцёрскую працу ў розных парафіях, паразмаўляць адзін з адным і актыўна правесці час.

swiatlicy 1

Усе ўдзельнікі семінару выказалі свае пажаданні аб працягу ўзаемадзеяння з дабрачынным таварыствам “Карытас” і ўдзеле ў падобных занятках.

JM

 

0
  • #Карытас(81)
Створана 13 Верасня 2018
Абноўлена 19 Верасня 2018
Нашы кантакты
Адрас: Гродна, Карла Маркса 4
Тэлефон: (8 0152) 61-05-37
Электронная пошта:
grodnensis@gmail.com
Каталіцкія СМІ Беларусі
"Слова Жыцця"
Catholic.by
"Каталіцкі Веснік"
Katolik.life
Ватыканскае радыё
"Дыялог"
"Наша вера"
"Ave Maria"
"Маленькі Рыцар Беззаганнай"
Радыё Марыя
 
 

© 2006-2019 GRODNENSIS.BY  Creating and programming by Jan_Dax,  design by Alexey Sauhin.

  • Дыяцэзія
    • Мапа
    • Гісторыя
    • Заступнікі
    • Санктуарыі
      • Капцёўка
      • Рось
      • Гудагай
      • Гродна
      • Тракелі
      • Баруны
      • Шчучын
    • Душпастырствы
      • Вязняў
      • Службы аховы здароўя
      • Студэнтаў і моладзі "OPEN"
      • Настаўнікаў і выхавацеляў
      • Спорту
      • Сем'яў
      • Цвярозасці
      • Літургічнай службы алтара
      • Чыгуначнікаў
    • Парафіі
    • Установы
      • Суд
      • Карытас
      • Семінарыя
      • Семінарыйная бібліятэка
      • Сямейная кансультацыя
    • Манаскія супольнасці
      • Жаночыя
      • Мужчынскія
  • Духавенства
    • Аляксандр Кашкевіч
      Ардынарый Гродзенскі
    • Святары
  • Дакументы
    • Пастырскія лісты
    • Паведамленні
    • Дэкрэты
    • Фармуляры для святароў
  • Мерапрыемствы
    • Днi Моладзі
    • Дзень Дзіцяці
    • Парафіяда
    • Пілігрымкі
  • Публіцыстыка
    • Сям’я
    • Цікавыя людзі
    • Псіхалогія
    • Культура
    • Эканоміка
    • Гісторыя
    • Вера
    • Касцёл
    • Малітвы
    • Сакраманты
    • Святое Пісанне
    • Папа Рымскі
    • Святыя