
Паводле пераданай кс. Антоніем інфармацыі для нашага партала, у бліжэйшы час з’явіцца падрабязная праграма Дзён моладзі ў Івянцы. Моладзь нашай дыяцэзіі прыме ў іх актыўны ўдзел. Да арганізацыі агульнабеларускай Сустрэчы маладых далучацца таксама святары. Так, а. Юзаф Макарчык правядзе круглы стол на тэму акультызму, а кс. Павел Салабуда – на тэму Касцёла і сродкаў масавай інфармацыі.; кс. Антоні Грэмза падрыхтуе прэзентацыю нашай дыяцэзіі з акцэнтам на яе знакамітых асоб і святыя месцы. У першы дзень сустрэчы выступіць калектыў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі “AVE”.
Шчыра запрашаем моладзь нашай дыяцэзіі на рэспубліканскія Дні моладзі, якія пройдуць у Івянцы з 5 па 7 жніўня.