Skip to main content

Госць партала – кс. Віктар Гайдукевіч

Чым у жыцці кожнага з нас з’яўляецца міласэрнасць? Як мы яе разумеем? Ці ведаем, што менавіта міласэрнасць ляжыць у вытокаў сусветнай дабрачыннай арганізацыі “Карытас”, якая дзейнічае і ў Беларусі, у тым ліку і ў нашай дыяцэзіі?
Госцем нашага партала быў кс. Віктар Гайдукевіч, дырэктар “Карытас” у Беларусі. Прапануем Вам паглядзець відэаінтэрв’ю з кс. Віктарам, змешчанае на нашым партале. З яго Вы, паміж іншым, даведаецеся пра: структуру “Карытас” у Беларусі, акцыі, якія праводзіць гэтая арганізацыя, яе супрацоўніцтва з іншымі дабрачыннымі арганізацыямі, магчымасць далучыцца да дзейнасці “Карытас”, а таксама пра дапамогу ахвярам катаклізма ў Японіі.