
Раніцой у нядзелю браты пятага курса былі далучаны да кандыдатаў на прэзбітэрскія і дыяканскія пасвячэнні, а падчас урачыстай св. Імшы ў катэдры пад кіраўніцтвам кс. бпа Антонія Дзям’янкі атрымалі паслугі. 8 алюмнаў трэцяга курсу атрымала лектарат. Як адзначыў кс. бп Антоні падчас гаміліі, лектар – гэта той, хто падчас літургіі чытае вернікам Святое Пісанне. 9 алюмнаў чацвёртага курса атрымала паслугу акаліта. Акаліт, паводле слоў біскупа Антонія, павінен дапамагаць дыяканам і святарам пры алтары; з дазволу свайго пробашча акаліт можа таксама ўдзяляць камунію, а ў Вялікую Суботу - асвячаць ежу на велікодны стол вернікаў. Больш падрабязна Вы можаце прачытаць пра гэта на інтэрнэт-старонцы семінарыі www.wsd.grodnensis.by.