
Кс. Павел адзначыў, што “слухаючы голас Бога, мы можам узмацніць веру нашу і тых, хто нас чытае, слухае або глядзіць. Прымаючы вучэнне Хрыста, мы абапіраем сваё жыццё на моцным фундаменце. Прыкладам для нас з’яўляюцца святыя, асабліва – св. Максіміліян Марыя Кольбэ”.
Пасля св. Імшы журналісты пазнаёміліся з жыццём святога францішканіна, які ў свой час выконваў паслугу ў Гродне, у Францішканскім касцёле, дзе заснаваў друкарню. Падчас дыскусіі было адзначана тое, што ўсім журналістам варта пазнаць дзейнасць св. Максіміліяна Марыі Кольбэ, які заўсёды абвяшчаў праўду.
Наступная сустрэча душпастырства адбудзецца 3 красавіка а 16.00 гадзіне ў Пабрыгіцкім касцёле. Шчыра запрашаем на яе ўсіх журналістаў. Давайце разам пазнаваць каталіцкую праўду журналісцкай работы.