
Сустрэча мела характар прэзентацыі. Кс. Антоні Грэмза, які на працягу 5 гадоў вядзе душпастырскую дзейнасць сярод студэнтаў і працоўнай моладзі Гродна, расказаў пра тое, як каталіцкі Касцёл клапоціцца пра студэнтаў, а таксама заахвоціў моладзь будаваць свае галоўныя жыццёвыя прыярытэты на аснове прынцыпаў хрысціянскай веры і вучэння Касцёла. Пацверджаннем зацікаўленасці моладзі сустрэчай былі пытанні, якія студэнты задавалі кс. Антонію. Яны датычылі перш за ўсё праблем сучаснай моладзі. Напрыканцы кс. Антоні і арганізатары сустрэчы з боку факультэта выразілі спадзяванні, што такія сустрэчы будуць адбывацца і надалей.