Увечары 21 лютага святары нашай дыяцэзіі прыехалі ў Кельцы, дзе ўдзельнічалі ў св. Імшы пад кіраўніцтвам кс. бпа Мар’яна Флорчыка, дэлегата епіскапату Польшчы па справах душпастырства спартсменаў. У гаміліі ксёндз біскуп падкрэсліў, наколькі важныя ў спорце фундаментальныя праўды. Яго Эксцэленцыя заахвоціў усіх святароў да радасці і добрых выступленняў. Пасля св. Імшы святароў гасцінна прымала на супольнай вячэры кялецкая семінарыя. У Кельцы прыехала 11 каманд з усёй Еўропы. Сярод удзельнікаў Чэмпіяната пануюць спартыўны настрой і мабілізацыя. Паводле справаздачы ўдзельніка нашай каманды кс. Паўла Салабуды, святары нашай дыяцэзіі таксама поўныя энтузіязму. Увечары ў гатэлі наша каманда сустрэлася са сваім трэнерам, які даў апошнія парады перад заўтрашнімі гульнямі.