
21 лютага а 8.30 святары, якія будуць прадстаўляць нашу дыяцэзію і ўсю Беларусь на Пятым чэмпіянаце Еўропы па міні-футболе сярод святароў, перад выездам сустрэліся з ксяндзом біскупам Аляксандрам. Пастыр нашай дыяцэзіі блаславіў іх і пажадаў добрых вынікаў і годнай прэзентацыі нашай дыяцэзіі і краіны.
Для нашай каманды гэта першы Чэмпіянат Еўропы. Кс. Павел Салабуда, адказны ў дыяцэзіі за СМІ і ўдзельнік каманды, адзначыў, што “на жаль, не ўсе святары, якія мелі намер удзельнічаць у спаборніцтвах, паедуць на Чэмпіянат. Некаторым не дазволіла гэтага здароўе”. Паводле інфармацыі арганізатараў Чэмпіяната, на першы дзень турніра раздалі ўжо каля 5 000 уваходных білетаў. Фаварытамі сёлетняга Чэмпіяната з’яўляюцца каманды Польшчы, Харватыі і Партугаліі. Дзве апошнія гуляюць у адной групе з нашымі святарамі.
Гродзенскую дыяцэзію і Беларусь нв Чэмпіянаце прадстаўляюць: кс. Павел Салабуда (Гродна), кс. Ян Сарэла (Гродна), кс. Артур Малафей (Гродна), кс. Антоні Абухоўскі (Сапоцкіна), кс. Ян Рушніцкі (Каробчыцы), а. Віталь Цыбульскі (Шчучын), кс. Дзмітрый Несцер (Ліда), кс. Андрэй Лішка (Грандзічы), кс. Дзяніс Шмыгін (Гродна). Каманду суправаджае трэнер сп. Аляксандр Гусар.
Сёння ўвечары ў катэдры ў Кельцах будзе адпраўлена св. Імша перад пачаткам Чэмпіяната. Падтрымаем нашых святароў малітвай і пажадаем ім поспехаў!