
Кс. дзекан Павел так звярнуўся да прысутных: “Мы ўсе – адна сям’я, таму я прашу вас аб малітве і дапамозе мне ў выконванні абавязкаў дзекана”. Падчас гаміліі а. Юзаф Макарчык OFMConv заахвоціў кс. Паўла весці дыялог з кожным чалавекам па ўзоры св. Апостала. Напрыканцы Эўхарыстыі кс. рэктар Юзаф Станеўскі прачытаў вернікам дэкрэт пастыра дыяцэзіі пра прызначэнне новага дзекана і патлумачыў, што ўваходзіць у яго абавязкі. Пасля таго, як былі падпісаны неабходныя дакументы, святары і вернікі склалі новаму дзекану шчырыя пажаданні. У гэты дзень разам з кс. Паўлам маліліся яго мама і сястра. Кс. Павел – сёмае дзіця ў сям’і. Жадаем кс.дзекану плённай апостальскай працы па ўзоры св. Паўла, Апосталаў народаў.