Камітэт прыняў наступныя пастановы:
1. Аб’явіць у гродзенскай дыяцэзіі 20-тую гадавіну ўтварэння пад дэвізам “Езус, давяраю Табе”. Ва Усеагульным Касцёле мы перажываем год св. Якуба, а ў Касцёле ў Беларусі – год пад дэвізам “Божая міласэрнасць – адзіная надзея свету”.
2. Распачаць святкаванне 13 красавіка 2011 г. ва ўсіх парафіяльных і рэктаральных касцёлах дыяцэзіі. Урачысты пачатак святкавання адбудзецца 21.04.2011 г., у Вялікі Чацвер, а 10 гадзіне ў гродзенскай катэдры падчас св. Імшы Хрызма. 10.04.2011 г. ва ўсіх касцёлах дыяцэзіі будзе прачытаны Пастырскі ліст з нагоды святкавання 20-годдзя ўтварэння дыяцэзіі. Заканчэнне святкавання адбудзецца 15.04.2012 г., ва Урачыстасць Божай Міласэрнасці.
3. Падрыхтаваць Інфармацыйную кнігу “20 год Гродзенскай дыяцэзіі”, Памятны альбом і плакаты.
4. Правесці тэалагічна-гістарычны сімпозіум “20 год Гродзенскай дыяцэзіі” (14-15 кастрычніка 2011 г.).
5. Арганізаваць перыгрынацыю абраза Міласэрнага Езуса і місію ў парафіях гродзенскай дыяцэзіі.
У праграме святкавання магчымы змены і дапаўненні.