10 ліпеня біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч уручыў першы намінацыйны дэкрэт неапрэзбітэру Яўгену Ціхану, скіраваўшы яго ў першыя парафіі.
Святар прызначаны вікарыем у парафію Св. Роха ў Грандзічах і парафію Св. Казіміра ў Путрышках.
Ксёндз Яўген Ціхан прыняў прэзбітэрскае пасвячэнне 3 чэрвеня ў сваёй роднай парафіі Божай Міласэрнасці (Маладзёжны) у Лідзе. Пасвячэнне ўдзяліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі.
JM