Skip to main content

Біскуп Аляксандр Кашкевіч наведаў удзельнікаў паломніцтва Гродна-Тракелі

pagarodna 77 ліпеня, у апошні дзень XIX пешай пілігрымкі Гродна-Тракелі, біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч наведаў паломнікаў, узначаліўшы святую Імшу ў капліцы св. Яна Хрысціцеля ў Пагародне.

Падчас Эўхарыстыі іерарх маліўся асаблівым чынам за ўсіх пілігрымаў, якія ў гэтыя дні скіроўваюцца з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі да Маці Божай Каралевы сем’яў у Тракелі.

На малітве сабраліся паломнікі, а таксама вернікі з Пагародна і ваколіц, якія перад гэтым прынялі іх на начлег.

Біскуп Аляксандр Кашкевіч падзякаваў пілігрымам за сведчанне веры, якое яны даюць іншым праз свой удзел у гэтым падарожжы.

Іерарх заклікаў маладых людзей быць сапраўднымі сведкамі Хрыста ў месцах сваёй працы і вучобы, каб іншыя людзі, бачачы іх прыклад жыцця, хацелі змяняць свае словы і ўчынкі.

Кс. Юрый Марціновіч

Фота Веранікі Карповіч