Skip to main content

Другі дзень Парафіяды: узнагароджанне першых пераможцаў

peramozcy 1620 чэрвеня, другі дзень Парафіяды дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі, завяршыўся ўручэннем узнагарод у некаторых конкурсах.

У гродзенскай парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля вечарам адбылася так званая “дэкарацыя пераможцаў”, падчас якой найлепшым удзельнікам былі ўручаны медалі, дыпломы і кубкі.

З вялікай засяроджанасцю ўдзельнікі Парафіяды чакалі абвяшчэння прозвішчаў пераможцаў, пасля былі гучныя апладысменты і вялікая радасць.

Акрамя конкурсаў па веданні Бібліі і гісторыі Касцёла, у гэты дзень адбыліся спаборніцтвы па валейболе, якія праходзілі ў сярэдняй школе №36 з польскай мовай навучання. Некаторыя прынялі ўдзел у спаборніцтвах па плаванні, якія прайшлі ў камунальным фізкультурна-аздараўленчым унітарным прадпрыемстве "Аквацэнтр".

У праграме дня была таксама адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту, а завяршылася ўсё забаўляльнай праграмай.

Кс. Юрый Марціновіч