Skip to main content

Фотафакт: "Канікулы з Богам" прайшлі ў Адамавічах

kanikuly z bogam 5На пачатку чэрвеня пры парафіі Унебаўзяцця НПМ у Адамавічах адбыліся "Канікулы з Богам" для дзяцей. Яны мелі магчымасць спалучыць адпачынак з малітвай і пазнаць гісторыю аб'яўленняў Маці Божай у Фаціме. 

kanikuly z bogam 1

kanikuly z bogam 2

"Маленькія вернікі маліліся Ружанец за грэшнікаў, за супакой на зямлі, як прасіла Марыя ў Жасінты, Францішка і Люцыі", - адзначыла адна з сясцёр кармэлітанак, якая служыць у парафіі. - У апошні дзень адпачынку дзеці запрасілі сваіх бацькоў разам з імі раздзяліць радасць і падзякаваць Госпаду за "Канікулы з Богам". Мяркую, што супольна праведзены час, спаборніцтвы з дзецьмі і іх радасны смех яшчэ больш усвядоміў сем'ям, што Касцёл - гэта адна Божая сям'я". 

kanikuly z bogam 3

kanikuly z bogam 6

kanikuly z bogam 7

kanikuly z bogam 4

Лілія Прэсняк