28 мая ў касцёле Унебаўзяцця НПМ з рук дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага прынялі сакрамэнт канфірмацыі двое братоў: Міхал і Віктар.
З 2012 года ў хлопцаў развіваецца мышачная дыстрафія. З-за хваробы ў іх парушаецца паходка і дакучае частая стомленасць. Няглядзечы на гэта, у дзень прыняцця сакрамэнту сталасці Міхал і Віктар былі напоўнены радасцю і супакоем. Яны на працягу пяці месяцаў рыхтаваліся да спаслання дароў Святога Духа, каб адважна і мужна несці цяжар кожнага дня і пазнаваць Бога, як любячага Айца.
АМ