З нагоды мінулага Міжнароднага жаночага дня клерыкі і выкладчыкі гродзенскай ВДС сабраліся 11 сакавіка на супольнай Эўхарыстыі, каб памаліцца за жанчын, якія сваёй адданай працай у семінарыі далучаюцца да фарміравання асобы святара.

Святую Імшу ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. Падчас літургіі ён выказаў словы падзякі як тым жанчынам, якія працуюць у семінарыі, так і тым, каго ў сваіх сэрцах узгадалі ўдзельнікі св. Імшы.

У гаміліі кс. рэктар Раман Рачко адзначыў ролю кожнай з жанчын у справе падрыхтоўкі семінарыста і падзякаваў ім за тое, "што сваёй мацярынскай цеплынёй, шчодрасцю і любоўю яны ствараюць сапраўдную сямейную ўтульнасць".


Семінарыйная супольнасць віншуе ўсіх жанчын з мінулым святам. Жадае няспынна ўзрастаць у прагненні наследаваць Найсвяцейшую Панну Марыю ў веры і ахвярнасці Богу, усведамляць бясцэннасць свайго жыццёвага паклікання і заўсёды заставацца сімвалам прыгажосці.


кл. Яўген Амосенак
