Skip to main content

Сям’я – гэта малая семінарыя

18 снежня ў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі адбылася аплаткавая сустрэча. У гэты раз яна была нязвыклай: кс.рэктар Юзаф Станеўскі запрасіў на яе бацькоў алюмнаў. Ужо з самага ранку ў семінарыю пачалі прыязджаць бацькі клерыкаў. Капліцу запоўнілі бацькі алюмнаў, клерыкі, прафесары, супрацоўнікі семінарыі.
На чале ўсёй супольнасці быў кс.бп Аляксандр Кашкевіч, які адправіў св. Імшу і звярнуўся да сабраных з гаміліяй. Падчас казання Ксёндз Біскуп прыгадаў пра тое, што сям’я з’яўляецца своеасаблівай малой семінарыяй, у якой выхоўваюцца будучыя святары. Ксёндз Біскуп пажадаў усім прысутным радасных святаў Божага Нараджэння і падзякаваў усім тым, хто прымае ўдзел у выхаванні будучых святароў. Пасля св. Імшы быў час на дзяленне аплаткай, узаемныя пажаданні і супольную трапезу. Больш інфармацыі на гэтую тэму можна прачытаць на старонцы семінарыі wsd.grodnensis.by