Skip to main content

Апостальскі Нунцый сустрэўся ў Гродне са студэнтамі з Афрыкі і Азіі

inszazemcy 125 сакавіка, у другі дзень свайго прабывання ў Гродне, Апостальскі Нунцый у Беларусі арцыбіскуп Габар Пінтэр сустрэўся са студэнтамі-католікамі з Афрыкі і Азіі ў рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі.

 

 

Спатканне Апостальскага Нунцыя са студэнтамі католікамі з Афрыкі і Азіі

У ходзе сустрэчы арцыбіскуп памаліўся разам з прысутнымі.

Нунцый сказаў, што вельмі рады сустрэць гэтых студэнтаў не ў Афрыцы, а тут, у Гродне. Іерарх назваў вельмі важным тое, што “паміж намі, людзьмі розных краін, ёсць сяброўства і ўзаемаразуменне”.

Таксама арцыбіскуп распавёў аб тым, кім з’яўляецца Апостальскі Нунцый і якія яго абавязкі.

inszazemcy 8

Прадстаўнік Святога Айца дадаў, што прабывае ў Гродна для таго, каб лепш пазнаёміцца з Касцёлам і людзьмі, і вельмі рады, што падчас яго візіту ў горад была запланавана гэтая сустрэча са студэнтамі-іншаземцамі, адзначыўшы, што гэта багацце Касцёла.

Па словах арцыбіскупа Габара Пінтэра, Касцёл у Беларусі прайшоў цяжкія часы, калі вера пераследвалася, і вялікі цуд, што сёння Касцёл у нашай краіне вельмі дынамічна адраджаецца.

Апостальскі Нунцый заклікаў клапаціцца аб сваёй веры, каб не страціць яе, а развіваць, нават калі знаходзімся ў іншай краіне.

inszazemcy 2

На заканчэнне адбылася супольная малітва і благаслаўленне.

(JM), (AG)