Напярэдадні Вялікага посту ў парафіі айцоў-піяраў у Шчучыне адбыўся „Calasanz Day” – дзень, прысвечаны памяці св. Юзафа Каласанса. Мерапрыемства арганізавалі з нагоды 400-гадовага юбілею існавання закону піяраў і 250-годдзя з дня кананізацыі заснавальніка Ордэна Пабожных школ.
25 лютага вернікі Шчучына ўдзельнічалі у св. Імшы і мелі магчымасць атрымаць поўны адпуст. У гэты дзень была таксама арганізвана інтэграцыйная вечарына для моладзі. На мерапрыемстве сабраліся хлопцы і дзяўчаты з розных мясцін дыяцэзіі, якія асаблівым чынам давяраюць сябе апецы св. Юзафа Каласанса.
Айцы-піяры запрашаюць да супольнага перажывання Юбілейнага Года праз удзел у малітоўных і забаўляльных акцыях, якія на працягу года будуць праходзіць ў парафіях у Шчучыне, Лідзе і Чавусах - месцах, дзе служаць айцы піяры.
Тэкст і фота: а. Віталій Слука SP