Skip to main content

Семінарысты наведалі дзіцячы дом-інтэрнат у Галавічполе

galaviczpole 115 лютага клерыкі гродзенскай Вышэйшай духоўнай семінарыі разам з кс. прэфектам Андрэем Лішко сустрэліся з дзецьмі-інвалідамі з дома-інтэрната ў вёсцы Галавічполе. Семінарыйная супольнасць ужо на працягу некалькіх гадоў апякуецца выхаванцамі інтэрната.

galaviczpole 2

galaviczpole 8

galaviczpole 7

"Гэтыя дзеці сталі для нас вельмі блізкімі людзьмі. Наведваючы іх, мы заўсёды стараемся, каб  яны адчулі любоў, узаемападтрымку і цеплыню бацькоўскага дома. Час, праведзены сумесна, дазваляе таксама і нам напоўніцца радасцю ад магчымасці несці пасланне Евангелля для самых абяздоленых, хворых і пакінутых", - адзначыў адзін з семінарыстаў.

galaviczpole 4

galaviczpole 6

galaviczpole 5

Дом-інтэрнат у Галавічполі прызначаны для дзяцей-інвалідаў з асаблівасцямі псіха-фізічнага развіцця ва ўзросце ад 4 да 18 гадоў, якія маюць патрэбу ў пастаянным староннім доглядзе, бытавым абслугоўванні і медыцынскай дапамозе. Ён распачаў дзейнасць 28 жніўня 1973 года і разлічаны на 156 выхаванцаў.

galaviczpole 3

кл. Яўген Амосенак