Моладзь і дзеці з парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Адамавічах наведалі жыхароў вёскі с каляднай праграмай, каб падзяліцца з імі радаснай навіной аб нараджэнні Езуса Хрыста - Валадара Сусвету.

Калядоўшчыкі хадзілі па хатах пад вясёлы спеў, жадаючы гаспадарам любові, супакою і ўсіх Божых ласкаў. Удзячныя вяскоўцы частавалі "Святую сям'ю, пастушкоў, анёлаў, мудрацоў" і іншых гасцей святочнымі прысмакамі.

С. Паўліна Кармэлітанка Дзіцятка Езус
